Да саракагоддзя аварыі на ЧАЭС выдавецтва «Пфляўмбаўм» выпусціла анталогію тэкстаў «дзяцей Чарнобыля»

Да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС у выдавецтве «Пфляўмбаўм» выходзіць анталогія мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў — украінскіх і беларускіх.

Укладальніцы кнігі «Пакаленне Чарнобыля / Покоління Чорнобіля» — беларуская пісьменніца Вольга Касцюк і ўкраінская даследчыца культуры, куратарка і пісьменніца Катерына Ботанова.

Дзякуючы анталогіі чытачкі і чытачы могуць паглядзець на чарнобыльскую катастрофу з розных перспектыў і з двух бакоў мяжы.

Беларускія тэксты адбіраліся праз open call, на яго было даслана 42 прапановы. Некаторыя аўтаркі публікуюцца пад псеўданімамі: гэта знак часу і палітычнага крызісу ў Беларусі.

Аўтаркі, тэксты якіх вы знойдзеце ў анталогіі: Юля Арцёмава, Таня Арцімовіч, Вольга Бубіч, Вольга Валошкіна, Вольга Гапеева, Ярина Груша, Тамара Гундорова, Вольга Ермакова Франко, Юля Касач, тоні лашдэн, Стэфа Лісоўская, Марыя Літвін, Лусінэ, Ксенія Май, Світлана Матвієнко, Олеся Островська-Люта, Леся Пчолка, Юлія Ружэчка, Оксана Семенік, Кася Чэкатоўская.

Першыя прэзентацыі анталогіі «Пакаленне Чарнобыля / Покоління Чорнобіля» пройдуць на фестывалях Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Празе 1 лістапада і ў Варшаве 13–15 лістапада.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram