Да Ночы расcтраляных паэтаў выйшаў аўдыяспектакль пра лёс Наталлі Вішнеўскай — мінскай паэткі 1920-х — 1930-х гадоў

«Нікому я гэтага не казала» — так называецца аўдыяспектакль пра лёс Наталлі Вішнеўскай — адной з найярчэйшых зорак паэтычнага Мінска 1920-х — 1930-х гадоў, творчая спадчына і жыццё якой паступова адкрываецца чытачом. У мінулым годзе выдавецтва «Пфляўмбаўм» выдала кнігу твораў і лістоў беларускай аўтаркі «Неба мнагавокае», укладзенай паэтам і даследчыкам Віктарам Жыбулем — каб вярнуць памяць пра творчаць аўтаркі і пакутлівыя пуцявіны. Сёлета да Ночы расстраляных паэтаў быў створаны аўдыяспектакль паводле кнігі, які цяпер можна паслухаць на платформе Audiobooks.by. Рэжысёркі аўдыяпастаноўкі — Інга Лізянгевіч і Святлана Бень.

Якуб Колас лічыў Наталлю Вішнеўскую надзеяй беларускай літаратуры. Яна вучылася ў Белпедтэхнікуме, які ў той час быў асяродкам літаратурнага жыцця сталіцы, была ўдзельніцай «Маладняку». З поспехам выйшаў яе сумесны з Яўгеніяй Пфляўмбаўм і Зінаідай Бандарынай зборнік вершаў.

Але гэта быў толькі пачатак шляху, які, на жаль, з кожным годам будзе рабіцца ўсё цяжэй і пакутлівей.

Першым мужам Наталлі быў Алесь Дудар — адзін з выбітных беларускіх паэтаў таго перыяду. Пасля яго арышту і высылкі яе вымусілі развесціся з ім. Праз некалькіх гадоў нягод і пераследаў Наталля зноў выйшла замуж, за паэта з іх сяброўскага кола Алеся Звонака. Сямейнае жыццё было складаным, і праз некалькі гадоў скончылася разрывам адносін.

Неўзабаве ў 1937 годзе Звонак быў арыштаваны савецкімі ўладамі з палітычных прычын і на дзесяць год сасланы ў Магаданскую вобласць. Былы муж Наталлі Алесь Дудар таксама быў арыштаваны і расстраляны ў тым жа годзе. Пагроза арышту навісла і над Наталляй. Разам з маці яна была вымушаная ўцякаць і хавацца ва Украіне ў сваякоў. Пазней — пераезд у Ленінград, далей ад пераследу, які яе чакаў у Беларусі, бясконцыя пошукі працы, спроба стварыць новую сям’ю з перакладчыкам, паэтам і кінакрытыкам Янкам Бобрыкам, знаёмым ёй яшчэ з часоў «Маладняка».

Надзеі на лепшае абрывае Другая Сусветная вайна. Бобрык гіне ад голаду і хвароб у блакадным Ленінградзе.

Наталля ў адзіночку выгадуе двух хлопчыкаў, узятых з дзіцячага дому, ажно да 1953 года будзе жыць пад назіраннем спецслужбаў, і так больш і не вернецца ў поўнай меры да паэтычнай творчасці.

Але аднойчы яна атрымае ліст ад сваяка Янкі Бобрыка — вядомага паэта Сяргея Грахоўскага, які папросіць яе расказаць пра жыццё і гібель Янкі… З гэтага пачнецца доўгае ліставанне, якое абудзіць велізарную колькасць успамінаў і трапяткіх расповедаў аб перажытым.

Гэтыя лісты, нешматлікія, у асноўным юнацкія, вершы і «Завея», адзінае апавяданне Наталлі Вішнеўскай — вось і ўвесь яе літаратурны архіў. Але праз гэтую сціплую па памерах творчую спадчыну вельмі ясна праступае пранізлівая гісторыя жыцця, такая ж, як тысячы гісторый, і адначасова не падобная ні на адну іншую.

У аўдыяспектаклі, створаным Інгай Лізянгевіч і Святланай Бень, гучаць вершы Алеся Дудара, Алеся Звонака і Янкі Бобрыка. Музыка — кампазітаркі Вольгі Падгайскай. Творцы, якія працавалі над пастаноўкай — Тамара Кабяк, Алена Зуй, Аляксандр Маўчанаў, Дзмітрый Строцаў, Ігар Лізянгевіч, Максім Кульша, Святлана Бень.

Паслухаць спектакль можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости

  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Общество
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Мининформ запретил 35 печатных изданий

21.11.2024