Да Калядаў хор беларускіх дзяцей у Варшаве запісаў песню «Ціхая ноч» — відэа

У сеціве з’явілася прыгожае відэа, у якім жаночы ансамбль і хор дзяцей з Беларусі выконвае ў варшаўскім храме славутую калядную песню «Ціхая ноч».

«Няхай гэтая цудоўная песня, выкананая жаночым вакальным ансамблем і старэйшай групай хору Беларускай школы мастацтваў імя М. Равенскага, стане сапраўдным падарункам нам усім на Каляды. Няхай яна нагадвае нам аб значнасці гэтага свята і прыносіць у нашы дамы радасць, саграваючы нашы сэрцы», — адзначаецца ў апісанні да відэа.

Дырыжор — Дар’я Дзятко.

Апрацоўка песні — Кацярына Мадатова.

На піяніна грае Наталля Шчэрба.

Гэта ўжо трэці ролік, запісаны з удзелам хору беларускіх дзяцей у Варшаве.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.