Да гадавіны трагедыі ў Марыупалі 79 украінскіх тэатраў далучыліся да акцыі ў памяць аб ахвярах удару — фотафакт

16 сакавіка 2022-га самалёт РФ скінуў авіябомбу на драмтэатр у Марыупалі. Там хаваліся каля тысячы цывільных. Расія не спынілася нават перад надпісам «дзеці» каля будынка. Да гадавіны трагедыі ў Марыупалі 79 украінскіх тэатраў далучыліся да акцыі ў памяць аб ахвярах удару: перад цэнтральнымі ўваходамі нанеслі надпіс «дзеці» і запалілі лампадкі.

Фота: t.me/suspilne_culture

Сёння руіны драмтэатра дэмантаваныя, а тэрыторыя каля яго ніякім чынам не нагадвае месца памяці і смутку – акупанты праводзяць там забаўляльныя мерапрыемствы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!