Медыяпраект GIRLS POWER BELARUS сумесна з Прававым цэнтрам «Вясна» і BYSOL адкрылі збор у падтрымку палітзняволеных беларусак.
Медыяпраект пералічвае правы, за якія стагоддзямі змагаліся жанчыны, і прапануе падтрымаць палітзняволеных беларусак. Сёння яны гэтаксама рашуча адстойваюць свае правы — і вартыя дапамогі.
«8 сакавіка гэта не пра кветкі і ўпрыгожанне калектыву, а пра барацьбу жанчын за роўныя права і магчымасці, — звяртаюцца да ахвярадаўцаў аўтары і аўтаркі праекта.
Беларускі разам з усімі змагаліся за нашыя з вамі правы, і многія з іх зараз за кратамі.
Кожнае з пералічаных праў — гэта гады барацьбы за тое, што мы зараз можам спакойна насіць штаны і атрымоўваць адукацыю.
Вы можаце падзякаваць жанчынам і падарыць ім падарунак на кожную суму з прадстаўленых», — прапануецца ў паведамленні.
Ахвярадаўца можа пералічыць сродкі на прадукты, адзенне, дапамогу ў аплаце курсаў, а гэтаксама дапамогу ў аплаце адваката для палітвязынак.
Мэта збору 8 тысяч еўра. На дадзены момант сабрана каля 3 тысяч еўра.
Падтрымаць беларусак у зняволенні можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram