19 чэрвеня споўніцца 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава — сусветна вядомага аўтара ваеннай прозы, публіцыста, незалежніка, па-сапраўднаму народнага пісьменніка Беларусі. Яго называлі сумленнем нацыі. А таксама апошнім рэалістам, — пішуць у анатацыі да падзеі.
У суботу, 15 чэрвеня, у Скарынаўскай бібліятэцы ўшануюць памяць Васіля Быкава, падзеляцца думкамі пра яго жыццё і творчасць і пачытаюць улюбёныя тэксты.
Імпрэза пройдзе ў гібрыдным фармаце, далучыцца праз Zoom можна будзе па спасылцы.
Дзе: Скарынаўская бібліятэка, 37 Holden Road, London, N12 8HS, а таксама праз Zoom.
Калі: субота, 15 чэрвеня 2024 года, пачатак а 15:00.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram