«COOL» — кінаальманах руху «Беларускае безнадзейнае кіно» трапіў у праграму Міжнароднага кінафестывалю FILMADRID

COOL (Навіны з Беларусі) — такую назву мае зін (незалежнае выданне, зборнік) руху «Беларускае безнадзейнае кіно» (вядомае таксама пад назвай «Беларускае кончанае кіно»), які ў свой час распачаў рэжысёр Мікіта Лаўрэцкі («Беларускі псіхапат», «Дзіцячы фільм», «Сашына пекла», “Каханне і партнёрства”). Як высветлілася, ідэя стварыць кіно па-за межамі звыклых канонаў, патрабаванняў індустрый, — а маніфест гэтага руху стаіць на чыстым пошуку, эксперыменце і малабюджэтнасці — аказалася прывабнай для многіх кінематаграфістаў — не толькі з Беларусі.

Так, у альманах COOL увайшлі навелы такіх рэжысёраў як: лаўрэат «Залатога глобуса», румынскі кінематаграфіст Раду Жудэ, намінант на «Залатога Леапарда» француз П’ер Леон, галівудскі фільммейкер і музыка Ары Голд, а таксама — лідар беларускага легендарнага гурта «Gods Tower» Лэслі Найф, беларускі дакументаліст Ігар Чышчэня, дуэт Віктар Лебедзеў і Ганна Дэн, рэжысёр праектаў «ЧыЧынЧанэл» Андрэй Кашперскі, Павел Недзьведзь і яго сын Цімур, — зін складаецца з васямнаццаці частак. Апошняя навела — аўтарства Мікіты Лаўрэцкага, які выступае на COOL і ў якасці рэдактара.

«У першым выпуску кінематаграфічнага часопіса руху «Беларускае кончанае кіно» рэжысёры, раскіданыя па ўсім свеце, перанеслі на экран вясёлыя і шчымлівыя навіны з Беларусі, — так гучыць анатацыя да альманаха. — Для гэтага стваральнікам фільма прыйшлося ўзнавіць і пераасэнсаваць самую містычную краіну Еўропы з дапамогай падручных сродкаў. Але будзем праўдзівымі, гэтыя беларускія кінематаграфісты — спецыялісты ў тым, каб з нічога рабіць максімум!».

«Гледача чакаюць тэлефонныя зладзюжкі, тык-ток буслы, найменшы замак у свеце і мноства ахвяраў эпідэміі дэпрэсіі», — адзначаецца ў анонсе зіна.

Як распавёў Мікіта Лаўрэцкі, адказваючы на пытанні датычна часопіса, COOL атрымаўся настолькі захапляльным, што нікому не будзе сумна яго глядзець. Рэжысёр і крытык пракаментаваў ідэю аб’яднання ў адным зіне беларускіх і замежных аўтараў:

Мы не баімся канкурэнцыі — наадварот, трэба паразважаць, наколькі крута выглядае аўтэнтычнае беларускае кіно побач з усімі гэтымі наменклатуршчыкамі вышэйшай лігі. У нас ёсць [навелы] французскіх, рускіх, румынскіх, валійскіх, украінскіх і нямецкіх рэжысёраў, але ў большасці сваёй фільмы ў зіне беларускіх аўтараў, — падкрэсліў кінематаграфіст.

Варта адзначыць, што COOL будзе дэманстравацца ў секцыі «Люстэркі» Міжнароднага кінафестывалю FILMADRID — секцыі, створанай адмыслова, каб пазнаёміць гледача з кантэкстам, мастацкімі арыенцірамі, атачэннем аўтараў асноўнага конкурсу кінафоруму. І ў гэтым — ключавым конкурсе агляду — удзельнічае стужка Мікіты Лаўрэцкага «Спатканне ў Мінску» — адна з найлепшых карцін беларускага кіно мінулага года. COOL, такім чынам, выбудоўвае своеасаблівую сувязь са «Спатканнем у Мінску».

Са слоў Мікіты Лаўрэцкага, пасля паказу на фестывалі ў Мадрыдзе зін плануецца быць апублікаваным у сеціве.

Міжнародны кінафестываль FILMADRID — форум з дбайным адборам фільмаў з усяго свету. Спрыяючы культурнай і мастацкай разнастайнасці з дапамогай паказаў, мерапрыемстваў і сустрэч, фестываль даследуе новыя візуальныя наратывы, святкуючы захапленне кіно. FILMADRID створаны Pasajes de Cine, культурнай асацыяцыяй, якая базуецца ў Мадрыдзе. Сёлетняя эдыцыя агляду пройдзе з 6 па 11 чэрвеня.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости

  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Политика
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Путин подтвердил удары ATACMS и Storm Shadow по РФ и наличие погибших

21.11.2024
  • Новости
  • Политика

Лавров прибыл в Брест

21.11.2024