Cёння ў Варшаве VARUŠNIAK. Фэст сучаснай беларускай культуры абяцае 12 гадзін музыкі на Купалле

Купальская эдыцыя вядомага фестывалю Varušniak дае старт сёння, 28 чэрвеня. Дзве сцэны, 12 гадзін музыкі, больш за 20 артыстаў, жывыя спевы і абрады, маркет, фудкорт і вогнішча. Сёлета фэст музыкі, агню і рытуалаў праходзіць пад назвай Varušniak Kupalle Ludzi.

Арганізатары фэсту сучаснай беларускай культуры крыху змянілі падачу падзеі: «Гэта не проста свята — гэта жывая гісторыя, дзе кожны гучыць, танчыць, гарыць і стварае з намі магію». Акцэнт зроблены на інтэрактыўнасці, на далучэнні кожнага да імпрэзы.

Што адбудзецца на фэсце?

Праграма выступаў музыкантаў выглядае наступным чынам: у хэдлайнерах Šuma, Spievy, Iva Sativa, The Lazy Jesus. Таксама пачуем цягам ночы і маладых артыстаў — каманда фэсту хацела даць магчымасць прагучаць новым выканаўцам.

Хто ж у лайн-ап?

Галоўная сцэна:

18:00 — Feel & Flow

19:00 — Dies (опэн кол)

20:00 — Aslamin x Papkou

21:00 — Šuma

22:00 — Spievy

вогнішча

22:45 — Iva Sativa

23:45 —The Lazy Jesus

00:45 — Say3am

01:30 — Kipah

02:30 — The 3D

03:30 — Holly Molly

04:30 — B3B

Другая сцэна:

18:00 — Bumper Brothers

21:00 — Dolu

вогнішча

22:30 — Elena Sizova

00:00 — Plastik

02:00 — Dosaaf

03:30 — Budzko b2b Nosal

05:00 — Lizzy Bordan

 

Месца сустрэчы: Rejs Club (Piotra Bardowskiego 2A, Warszawa). Набыць квіткі можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!