Беларускі гурт «Spievy z-pаd mosta» (або проста «Spievy») стаў удзельнікам чарговага выпуску папулярнага польскага шоу талентаў. Дзяўчаты атрымалі аднагалоснае ўхваленне ўсіх чатырох чальцоў журы, што ў свеце вялікіх тэлешоу лічыцца вышэйшым знакам якасці.
Выкананне песні «Каляда» беларусакамі стала адным з самых эмацыйных момантаў эфіру на тэлеканале TVN. Традыцыйны спеў захапіў залу і суддзяў.
Што гэта за шоу?
«Mam Talent!» — гэта польская версія сусветнай франшызы. Шоу з’яўляецца часткай глабальнага праекта Got Talent (як America’s Got Talent ці «Україна мае талант»), мэта якога — адшукаць сярод звычайных людзей унікальныя, неардынарныя здольнасці і даць ім шанс заявіць пра сябе на ўсю краіну незалежна ад узросту, прафесіі ці паходжання.
У Польшчы праект выходзіць на канале TVN з 2008 года і з’яўляецца адным з самых рэйтынгавых шоу ў гісторыі мясцовага тэлебачання. Кожны сезон праз кастынгі праходзяць тысячы прэтэндэнтаў, але ў эфір трапляюць толькі адзінкі. Каб атрымаць «Так» ад усіх чатырох чальцоў журы, артыст павінен валодаць не толькі тэхнікай, але і ўнікальнай харызмай.
Сёння лёс удзельнікаў вырашаюць: легенда польскага року Агнешка Хыліньска, папулярная актрыса Юлія Венява, знакаміты журналіст Марцін Пракоп і харэограф Агусцін Эгурола. І ўся чацвёрка апынулася пад ўражаваннем спеваў беларускага жаночана хору.
«Дзякуй вам з выступ. Я моцна закахалася ў тое, што пачула», — выказала сваё ўражанне ад выступлення рок-спявачка, сябра журы Агнешка Хыліньска.
Марцін Пракоп адзначыў трансаваць спеваў дзявочага хору, дадаўшы, што хору ўдалося зацягнуць яго ў метафізічную прастору.
«Гэта быў выступ з глыбіні сэрца. Яны падзяліліся з намі сваімі каранямі так, што гэта немагчыма забыць», — апісала нумар беларускага калектыву ўжо каманда шоу «Mam Talent!» у сацсетках.

Што далей?
Аднагалоснае «так» ад журы ставіць дзяўчат у прыярытэтную чаргу пры адборы ў паўфіналы. Гэта вельмі высокі шанец, што мы ўбачым «Spievy» у жывых эфірах, дзе лёс удзельнікаў будуць вырашаць ужо не толькі суддзі, але і гледачы праз SMS-галасаванне.
SPIEVY — гэта жаночы праект эмігрантак з Беларусі і Украіны, які выконвае традыцыйныя беларускія спевы і спевы памежных славянскіх тэрыторый — Польшчы, Украіны і Літвы. Створаны з ініцыятывы мастачкі Караліны Паляковай і развіты калектыўнымі намаганнямі жанчын, ён пачаў збірацца вясной 2023 года пад Свентакшыскім мостам у Варшаве. Пад кіраўніцтвам даследчыцы этнаграфічных архіваў і лідаркі этна-электроннага дуэта Šuma Русі ўдзельніцы вывучаюць аўтэнтычныя песні, якія спявалі жанчыны падчас паганскіх абрадаў і рытуалаў. У кастрычніку мінулага году хор выдаў свой першы міні-альбом «Іскарка».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
