Чарговы фестываль Warsaw Gallery Weekend пройдзе з удзелам беларускіх аўтараў

У пятніцу пачынаецца Warsaw Gallery Weekend — штогадовы агляд сучаснага мастацтва, арганізаваны вядучымі галерэямі мастацтва, інстытутамі культуры, фондамі і мастацкімі калектывамі. На працягу некалькіх дзён галерэі і культурныя інстытуцыі Польшчы адкрываюць новыя выставы, ладзяць перформансы, сустрэчы з мастакамі, дыскусіі і спецыяльныя падзеі.

У праграме ўдзельнічаюць і беларускія аўтары.

В Biuro Wystaw пройдзе выстава з удзелам Анастасіі Рыдлеўскай «Сучаснасць несвоечасовая» (Współczesność jest nie na czasie), у якой аўтары праз свае творы аналізуюць сітуацыю дыскамфорту і расчаравання сучаснасцю і спрабуюць злавіць момант, у якім актывуецца загадкавы механізм дэмантажу, дыслакацыі і вяртання да часу, якога ніколі не было.

Музей Вольнай Беларусі далучыцца да сёлетняга фестывалю Warsaw Gallery Weekend, каб прадставіць праект Аляксандра Адамава hyperMother. Shared Breathing— працяг яго шматгадовага праекта, у якім даследуе, што адбываецца, калі сістэма, створаная для нашага камфорту і клопату, пачынае сама вырашаць, што для нас лепш?

Shared Breathing нагадвае прастору санаторыя будучыні. Тут гук, вібрацыі і дыханне ствараюць агульны рытм, а наведвальніку прапануюць на нейкі час адмовіцца ад неабходнасці пастаянна кантраляваць сябе, быць прадуктыўным, аналізаваць свой стан і імкнуцца стаць «лепшай версіяй сябе».

18 верасня а 14:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11) адбудзецца перформанс Аляксандра Адамава Preliminary Procedure: Calibration of Denial, які таксама ўключаны ў афіцыйную праграму Warsaw Gallery Weekend. Ён стане своеасаблівым уваходам у сістэму hyperMother і адкрые праграму выставы ў музеі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!