Рэндар фасада будучага «Дома моладзі» ў Мінску. Фота: «Свяшчэнны Белавуд»
Зачынены кінатэатр «Дом кіно» БРСМ ператворыць у «Дом моладзі», — піша тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».
Даступны рэндар фасада будучага праекта. Крыніца паведаміла аўтару тэлеграм-канала, што частка супрацоўнікаў «Дома кіно» сышла працаваць у іншыя кінатэатры сеткі, астатнія звольніліся.
Калі кінатэатр пачнуць перабудоўваць у «Дом моладзі» і на які час гэта зацягнецца, пакуль невядома.
Нагадаем, што ў пачатку траўня мінскі кінатэатр «Дом кіно» перадалі ў распараджэнне БРСМ, а ўсіх супрацоўнікаў звольнілі. Кінатэатр з‘яўляўся муніцыпальнай уласнасцю ўнітарнага прадпрыемства «Кінавідэапракат» Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram