Скрын відэа
Яўген Юшкін з дапамогаю ШІ ажывіў старыя гістарычныя фотаздымкі Мінска і скампанаваў відэаролік «Minsk 100 years ago».
Каментары пад ім вельмі прыязныя: «Быў цікавы еўрапейскі горад з душой», «Дзякуй за працу! Вельмі прыгожа атрымалася). Як раз Пясецкага пачаў чытаць пра Менск у 1920-х)», «Woooww…подых Менска… тагачаснага… Дзякуй… цудоўна».
Адзінае пытанне, акрамя дробных тэхнічных нестыковак, выклікала песня на ідыш, што суправаджае відэа. «Mayn Shtetele Belz» — пра маленькае мястэчка ў Галіцыі, дзе гаварылі на іншым, чым у Менску, дыялекце ідыша. Акрамя таго, як справядліва адзначаюць гледачы, Менск не быў штэтлам (маленькім мястэчкам), гэта быў ваяводскі, а пасля губернскі цэнтр.
У відэа падкрэсліваецца мультыкультурнасць горада. Напрыканцы ХІХ стагоддзя ў ім жылі 52% яўрэяў, у 1939-м іх засталося каля 30%. З 1924 да 1937 год ідыш быў адной з чатырох афіцыйных моваў БССР (разам з беларускай, польскай і рускай).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram