Брэнд Belaruskicry прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем»

Культура
Фота: сацсеткі брэнда.

Брэнд Belaruskicry, які выпускае ўпрыгожанні з беларускай сімволікай, прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем». Пра гэта кампанія паведаміла ў сваіх сацсетках.

«Пра дом. Пра карані. Пра памяць» — так пазіцыянуе сябе брэнд, які вырабляе ўпрыгожанні са срэбра і іншых металаў, каштоўных камянёў. Брэнд існуе з 2022 года, і за гэты час паспяхова развіваўся.

Найбольш вядомы выраб Belaruskicry — ланцужок з кулонам у выглядзе Беларусі са слёзкай. Але таксама ў прапановах — пярсцёнкі, завушніцы, бранзалеты з сімволікай, беларускімі словамі.

Зараз сайт кампаніі замарожаны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости