На сайце Ноч паэтаў папаўняецца бібліятэчка матэрыялаў, прысвечаная расстраляным творцам, пераклады вершаў рэпрэсаваных паэтаў на замежныя мовы. Да польскай, англійскай, чэшскай, гішпанскай, украінскай, нямецкай моў дадаліся партугальская і французская.
Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — трагічная дата беларускай гісторыі ХХ стагоддзя. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі.
Штогод у Беларусі і за яе межамі 29 і 30 кастрычніка праходзяць вечары памяці рэпрэсаваных беларусаў: паэтаў, мастакоў, выдаўцоў, вучоных, выкладчыкаў, рабочых, сялян, гараджан і вяскоўцаў. Галасы гэтых імпрэзаў — галасы ахвяр рэпрэсій у Беларусі. Але не толькі. Сам факт правядзення такіх вечарын — знак нашай пашаны да папярэднікаў, нявінна знішчаных уладамі. Гэта і знак веры ў тое, што на папялішчы разбураных лёсаў — праз слёзы, пакуты і выпрабаванні — можа гадавацца веліч няскоранай нацыі.
На сайце працуе мапа, куды кожная ініцыятыва можа дадаць сваю падзею праз адмысловую форму. Каардынатары акцыі таксама дапамогуць зрабіць афішу вашай вечарыны: ужо падрыхтаваныя шаблоны афармлення ў адметнай стылістыцы сёлетняй падзеі.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: