Рок-калектыў «Бі-2» і сёння адна з найвядомейшых музычных каманд з Беларусі — Molchat Doma — запісалі сумесны трэк. Аднак створаны ён быў у… 2022 годзе. Гаворка ідзе пра хітовую кампазіцыю з новага альбому Molchat Doma Belaya Polosa — «Сон». Аказваецца, тры гады таму гурты сумесна выканалі і запісалі гэту песню ў аранжыроўцы ад «Бі-2».
Выклаўшы запіс рарытэту, «Бі-2» такім чынам павіншавалі калег з выхадам новага альбому, які на дадзены момант збірае рэцэнзіі музычных крытыкаў ад Нью-Ёрка да Варшавы.
«Бі-2» падкрэсліваюць, што аўтарамі слоў і музыкі песні «Сон» з’яўляюцца Molchat Doma, а ад Лёвы, Шуры і каманды ў выкладзенай версіі — аранжыроўка і прадусаванне. Гэтаксама Шура ў частцы spoken word чытае верш Эдгара Алана По, перакладзены на лаціну.
Запіс кампазіцыі адбыўся ў Маскве на студыі «Параметрыка» ў снежні 2021-га. Звёў будучы хіт у 2022 годзе ў Лондане Эдрыян Бушбі.
Паслухаць версію 2022 года ад Molchat Doma і «Бі-2» можна тут.
Як гучыць хіт у актуальнай аранжыроўцы, слухайце тут.
Molchat Doma — беларускі рок-гурт з Мінска, які спалучае ў сваёй творчасці постпанк, сінці-поп і нью-вэйв. На сёння ён з’яўляецца адным з найпапулярнейшых рускамоўных калектываў у Еўропе — за ліпень колькасць слухачоў каманды на Spotify дасягнуў 2,81 мільёнаў. У верасні гурт выдаў новы альбом «Белая паласа».
«Бі-2» — rock-band, створаны ў 1988 годзе ў Бабруйску Шурам Бі-2 (гітара, вакал) і Лёвам Бі-2 (асноўны вакал). У 2023 годзе ўдзельнікі каманды эмігравалі ў Ізраіль. 25 студзеня 2024 года «Бі-2» у поўным актуальным складзе затрымала паліцыя Тайланда. Расійскі консул настойліва патрабаваў выдачы ўдзельнікаў калектыву ў Расію. Дзякуючы ўдзелу міжнародных сілаў удалося не дапусціць іх выдачы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram