Фота: Legion Media.
Як стала вядома «Нашай Ніве», у беларускія караоке-клубы вяртаюцца песні гуртоў «Звери» і «Градусы». З «чорнага» спісу артыстаў прыбралі нават гурт «Кіно», але з адным нюансам.
Нагадаем, што ў сакавіку «Наша Ніва» апублікавала абноўлены чорны спіс артыстаў, чые песні забаронена выконваць у Беларусі. У яго ўнеслі не толькі ўкраінскіх зорак і праціўнікаў пуцінскага рэжыму, але і заўзятых Z-патрыётаў. У прыватнасці, туды трапілі гурты «Звери» і «Градусы», які актыўна канцэртуюць па акупаваных тэраторыях Украіны.
Зараз ідэолагі вырашылі пераглядзець спіс і выкрэсліць адтуль тры калектывы.
Калі з «Градусамі» і «Зверями» ўсё аказалася проста, то ў дачыненні да спадчыны Віктара Цоя і «Кіно» выявіліся цікавыя патрабаванні. Фармальна гурт вызвалілі з-пад цэнзуры, але з красамоўнай агаворкай: песню «Перемен» выконваць катэгарычна забаронена.
Культавая кампазіцыя, якая стала сімвалам пратэстаў 2020-га года, сыходзячы па ўсяму па-ранейшаму выклікае ў ідэолагаў жах. Такім чынам, беларусам дазволілі «Групу крыві» і «Зорку па імені Сонца», але нагадалі: ніякіх перамен — нават у межах караоке-клуба.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram