Мэрыя Варшавы. Фота: Podróżnik w drodze.
Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета паведаміла аб выніках рабочай сустрэчы, якая прайшла ў мэрыі Варшавы з удзелам в.а. прадстаўніка Кабінета Паўла Баркоўскага, прадстаўнікоў Беларускай Рады культуры і фонду «Тутака», дырэктара Бюро культуры Варшавы Артура Юзьвіка, спецпрадстаўніка МЗС Польшчы па справах Беларусі Адама Халацінскага, а таксама супрацоўнікаў Бюро міжнароднага супрацоўніцтва.
Падчас сустрэчы беларускі бок звярнуўся да польскіх адмыслоўцаў з наступнымі прапановамі:
«Беларуская супольнасць у Варшаве мае патэнцыял для стварэння паўнавартаснай культурнай прасторы. Але патрэбна каардынацыя, ініцыятыва знізу і разуменне, што гарадскія механізмы падтрымкі адкрытыя – варта толькі карыстацца імі», — заахвочвае да супрацоўніцтва з польскімі арганізацыямі Павел Баркоўскі.
Па выніках сустрэчы польскі бок падрыхтаваў комплексны дакумент з пералікам інструментаў і кантактаў для беларускіх арганізацый, зарэгістраваных у Польшчы.
Пазнаёміцца з яго версіяй на беларускай мове можна тут.
Прадстаўніцтва таксама звяртае ўвагу на магчымасці:
Зацікаўленыя арганізацыі могуць звяртацца ў Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета для каардынацыі і атрымання дадатковай інфармацыі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram