У супрацы з Дацкім інстытутам культуры Беларускі ПЭН падрыхтаваў пераклад «Дапаможніка па культурных правах» і апублікаваў для вольнага спампоўвання на сваім сайце.
Гэты дапаможнік падрыхтаваны Дацкім інстытутам культуры з мэтай растлумачыць, што такое культурныя правы і як імі карыстацца.
“Шмат якім спецыялістам у галінах культуры, асобам, якія прымаюць рашэнні, уладам, актывістам і грамадзянам еўрапейскіх краін Усходняга суседства (КУС) і ўсяго свету не стае базавых ведаў пра культурныя правы”, – раскрываюць на сайце ПЭНа адрасатаў выдання.
Культурныя правы вызначаюцца вельмі шырока: яны ўключаюць права на адукацыю, права на ўдзел у культурным жыцці, права на карыстанне вынікамі навуковага прагрэсу, а таксама правы аўтараў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram