Беларускі ПЭН абвясціў поўны спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча за 2024 год — узнагароду, якая ўжо амаль тры дзесяцігоддзі адзначае творы, што гучаць у такт нашай сучаснасці.
Сёлета ў конкурсе могуць прымаць удзел не толькі аўтары кніг, але таксама аўтары артыкулаў у медыя, падкастаў, кіна- і відэапраектаў.
Асноўнае патрабаванне – твор мусіць быць апублікаваны ў 2024 годзе і быць прысвечаны вострым пытанням і тэмам сучаснасці. Права намінаваць творы маюць толькі сябры Беларускага ПЭНа.
Сёлета ў поўным спісе – 22 пазіцыі: 14 кніг і 8 артыкулаў у медыя, падкастаў, відэа.
- Кніга «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» – Вольга Вялічка (выдавецтва «Gutenberg Publisher»)
- Падкаст «Архіпэляг БЕЛАГ» – Ганна Соўсь
- Спецыяльны праект «Выжившие» – калектыў аўтараў і аўтарак Reform.news
- Сайт праваабарончага цэнтра «Вясна»
- Падкаст «Вясна прыйдзе», спецыяльны сезон «Навошта нам гэта трэба?» – Кацярына А.
- Кніга «Горад пра мяне» – Аўтарка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі не абвяшчаюцца публічна)
- Кніга «За беларускае жыццё» – выдаўцы радыё «Рацыя», тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва» і цэнтр грамадзянскай адукацыі «Польшча – Беларусь»
- Кніга «Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр (2010–2020)» – калектыў аўтараў і аўтарак (выдавецтва «Warsztaty Kultury w Lublinie»)
- Кніга «Нічога нястрашнага» – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth minsk»)
- Спецыяльны праект «Пятая рэспубліка» – калектыў аўтараў і аўтарак, у партнёрстве з Reform.news
- Кніга «Развітанне з Радзімай» – Аксана Шпак (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі не абвяшчаюцца публічна)
- Кніга «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции» – Таццяна Шчытцова (выдавецтва «Логвінаў»)
- Кніга «Сонца над дрыгвою» – Дымна Выдэрка (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі не абвяшчаюцца публічна)
- Кніга «Соня, стой!» – Саша Гук (выдавецтва «Gutenberg Publisher»)
- Youtube-канал інтэрв’ю «Ток» – Настасся Роўда
- Youtube-выпуск «Фабрика несвободы: тайны тюрем Беларуси, которые должны узнать все» – калектыў аўтараў і аўтарак праекта «Сумленныя людзі»
- Кніга «Фэмінізацыя беларускай мовы: Сацыялінгвістычнае дасьледаваньне» – Уладзіслаў Гарбацкі (выдавецтва «Skaryna Press»)
- Кніга «Цела таксама архіў» – Наста Манцэвіч, Алок Вайд-Мэнан (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
- Падкаст «Чертежи свободы», сезон 1 – Кацярына Дзяйкала, Кацярына Кузняцова
- Кніга «чорны лес» – тоні лашдэн (выдавецтва «Мяне няма»)
- Кніга «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» – Таццяна Заміроўская (выдавецтва «Мяне няма»)
- Кніга «DESCENT INTO THE MARSH: Belarus and Hong Kong» – Леся Пчолка (самвыд)
Прэмія імя Алеся Адамовіча, мэта якой – ушанаванне памяці выбітнага беларуса і вызначэнне найлепшага публіцыстычнага твора года, была заснаваная Беларускім ПЭНам і масмедыя праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча. Старшынём журы прэміі першапачаткова быў Васіль Быкаў.
З 2018 года прэмія падтрымліваецца нашай набеліяткай Святланай Алексіевіч.
Лаўрэаткамі прэміі Алеся Адамовіча за 2023 год сталі: Віка Біран за кнігу «Я танцую» і Ганна Янкута за кнігу «Час пустазелля».
🔥
Поддержите Reform.news донатом!