Беларускі Калегіюм запрашае на анлайн-сустрэчу з Уладзіславам Гарбацкім, перакладчыкам «Бэйруцкіх апавяданьняў»

9 лютага ў 19.00 адбудзецца анлайн-сустрэча з перакладчыкам Уладзіславам Гарбацкі, падчас якой ён распавядзе пра перакладзеную ім кнігу Агатангела Крымскага «Бэйруцкія апавяданьні».

Да сустрэчы можна далучыцца тут.

Ёсць магчымасць загадзя задаць пытанне госцю ў адпаведнай форме, яно будзе агучана падчас размовы.

Уладзіслаў Гарбацкі – беларускі соцыялінгвіст, пісьменнік. Ён даследуе, як мова ўспрымае і рэагуе на сацыяльныя і палітычныя працэсы.

Жывучы ў Вільні зь ейнай традыцыйнай шматкультуральнасьцю, перакладнік тонка адчувае рэаліі і калярыт шматмоўнага і шматрэлігійнага Бэйруту пачатку ХХ-га стагодзьдзя, — паведамляецца ў анатацыі да кнігі на старонцы беларускага выдавецтва «Skaryna Press» у Лондане. — У. Гарбацкі аднолькава вольна валодае ўкраінскай і францускай мовамі і натуральна перадае арабскія тэрміны, якімі перасыпаны аповед А. Крымскага – рэдкая зьява для беларускай літаратурнай прасторы».

У перакладзе Уладзіслава Гарбацкага арыгінальны тэкст гучыць натуральна і набывае новыя, актуальныя для беларускай аўдыторыі сэнсы.

Кніга выдадзена тарашкевіцай, бо Уладзіслаў Гарбацкі карыстаецца ёй прынцыпова.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!