Беларускі дакументаліст Максім Швед не здолеў трапіць на кінапаказы свайго кіно ў Чарнагорыю. Ryanair не прыняў польскі праяздны дакумент рэжысёра

Беларускага кінематаграфіста Максім Шведа не пусцілі на борт самалёта Ryanair. Супрацоўнікаў кампаніі не задаволіў польскі праяздны дакмент рэжысёра-дакументаліста (Polski dokument podróży), з якім ён збіраўся ляцець на паказы свайго кіно ў Чарнагорыю. Пра гэта даведаўся тэлеграм-канал «Священный Белавуд».

Здарэнне адбылося ў аэрапорце Уроцлава. Аўтар знакамітай беларускай дакументальнай стужкі «Чыстае мастацтва» прайшоў анлайн-чэкінг Ryanair, але пры пасадцы на самалёт пачаліся праблемы.

«Я прайшоў анлайн-чэкін Райнейр з пазнакай «удакладніць» дакумент у аэрапорце, — пракаментаваў сітуацыю тэлеграм-каналу Максім. — Там супрацоўніца аэрапорту адаслала да пасрэднікаў Райнер, бо ў аэрапорце іх непасрэдных працаўнікоў няма. Яны даслалі мой трэвэлдок і карту пабыту ў міграцыйную службу авіякампаніі, а там палічылі што мой польскі трэвэл дакумент не падыходзіць для наведвання краінаў па-за шэнгенам і адмовілі, не выдаўшы нават афіцыйных папераў пра прычыны адмовы», — абмаляваў карціну дакументаліст.

Зараз рэжысёр знаходзіцца ўжо ў Варшаве.

Польскі праяздны дакумент для замежніка (Polski dokument podróży dla cudzoziemca) — гэта легатыўны міжнародны дакумент, які выдаецца грамадзянам іншых краін (у тым ліку беларусам), якія не могуць атрымаць ці аднавіць свой нацыянальны пашпарт. Згодна з міжнароднымі пагадненнямі і ўнутранымі правіламі Чарнагорыі, гэты дакумент разам з дзейнай картай побыту дае права на ўезд у краіну і павінен прызнавацца авіяперавозчыкамі як паўнавартаснае пасведчанне асобы для міжнародных паездак. Адмова Ryanair у пасадзе ў дадзеным выпадку выглядае як памылка наземных службаў аэрапорта, якія не маюць кампетэнцыі ў працы з праязнымі дакументамі для рефюжэ.

Reform.news знайшоў паведамленне на сайце ўрада Чарнагорыі, які пацвярджае гэта.

«Уладальнікі праязных дакументаў з дзейнай шэнгенскай візай… а таксама з дазволам на жыхарства (residence permits) у гэтых краінах могуць уязджаць і знаходзіцца на тэрыторыі Чарнагорыі да 30 дзён…», — гаворыцца ў пастанове.

У Чарнагорыі Максім Швед планаваў паказаць свой дакументальны хіт «Чыстае мастацтва», а таксама новы праект — «Эфект Джоні Косміка»  — пра беларускага фатографа-рупліўца, выставу якога беларусы грамадой зладзілі ў Варшаве.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!