Заняткі ў беларускай школе ў Варшаве. Фота: Belarusian School in Warsaw
Адукацыйная пляцоўка — Беларуская школа ў Варшаве — прапануе навучанне дзецям з любой краіны свету і запрашае далучыцца да анлайн і афлайн заняткаў у новым навучальным годзе 2026 — 2027.
У Варшаве беларуская школа працуе па суботах.
У школе арганізуюцца дадатковыя заняткі да адукацыі краіны пражывання па беларускім кампаненце прадметаў: мова і літаратура, чалавек і свет, гісторыя, мастацтва Беларусі, а таксама — выяўленчае мастацтва, спевы, танцы і гульні, батлейка (да пяці гадзін на тыдзень). Для васьмікласнікаў мяркуецца арганізацыя ўрокаў па матэматыцы і польскай мове дзеля падрыхтоўкі да абавязковых экзаменаў у польскай школе.
Праграмы па прадметах звязаны з афіцыйнымі айчыннымі праграмамі, што надае сістэмнасць у навучанні. Навучэнцы ў гэтым выпадку не адстаюць ад сваіх аднагодкаў на радзіме і пры спрыяльных умовах могуць бясстратна працягваць вучобу ў Беларусі.
Міністэрства адукацыі Польшчы штогод дае магчымасць навучацца ў прыдатных кабінетах, прадстаўляючы іх у бясплатную арэнду.
Навучанне праводзіцца па суботах у памяшканні школы № 395 Варшавы (ul. Staffa 21).
Запісаць дзяцей у школу можна па спасылцы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram