Беларуская выдавецкая ініцыятыва «Nadia» выдала калектыўны зборнік трох «сцяганосцаў сюррэалізму»

Беларускае выдавецтва сюррэалісцкай літаратуры «Nadia» выдала калектыўны зборнік твораў Андрэ Брэтона, Рэнэ Шара, Поля Элюара ў перакладзе на беларускую мову.

Кніга «Знізь хуткасць работы» выйшла ў перакладах Ліны Зо, Веры Бакстэр, Міхала Клімава.

Згодна з канцэптуальнай лініяй зборніка, рэдакцыйная калегія прапанавала падзяліць працу над тэкстам паміж трыма перакладчыкамі. Падобная шасцігалосая транспазіцыя высветліла вершы зусім новым, нечаканым святлом раней нябачаных прамяністасцей, а галасы трох паэтаў сталі ўзмацняльнікамі галасоў перакладчыкаў.

Арыгінальны зборнік з трыццаці вершаў быў цалкам складзены ўсяго за 5 дзён, з 25 па 30 сакавіка 1930 года, падчас сумеснага адпачынку трох паэтаў ў Авіньёнена поўдні Францыі. Назвай для кнігі паслужыў дарожны знак, які кампанія ўбачыла на шляху да горада. Да вершаў былі падрыхтаваныя прадмовы, і ўжо 20 чэрвеня зборнік выйшаў з друку ў выдавецтве Хасэ Карці.

«Знізь хуткасць работы» з’яўляецца плодам супрацы адразу трох паэтаў: правадыра групы Андрэ Брэтона, Поля Элюара, аднаго з самых плённых яе ўдзельнікаў, а таксама Рэнэ Шара, які прыяднаўся да суполкі за некалькі месяцаўда гэтага. Беручы за аснову формулу Лётрэамона: «Паэзіяй павінны займацца ўсе, а не хтосьці адзін», сюррэалісцкая суполка ад самага заснавання пастанавіла ідэю суаўтарства як адзін з найкаштоўнейшых арыенціраў сваёй дзейнасці.

Карыстаючыся фройдаўскай метадалогіяй як адной з крыніц рэвалюцыйнага светапазнання, сюррэалісты збліжалі тэхніку вольных асацыяцый з метадам аўтаматычнага пісьма ― фіксацыяй не свядомых вербальных плыней па-за гнятлівым кан тролем свядомасці, па-за любой эстэтычнай альбо маральнай прадузятасцю.

Кнігу «Знізь хуткасць работы» на беларускай мове можна скачаць у pdf-фармаце.

Ініцыятыва «Nadia» збірае таксама архіў сюррэалісцкага пісьма, з тэкстамі якога можна пазнаёміцца на сайце.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!