Падчас урачыстасцяў у гонар бітвы пад Оршай і князя Астрожскага ў Кіеве. Фота: https://vechirniy.kyiv.ua/
Рада культуры зрабіла падборку з 20 беларуска-ўкраінскіх культурніцкіх праектаў 2022–2025 гадоў, каб намацаць кропкі ўзаемадзеяння незалежных культур нашых краін пасля вялікага расколу.
Пасля падзей 2020 года ў Беларусі характар беларуска-ўкраінскіх культурных кантактаў істотна змяніўся.
Украінская інтэлектуальная і культурніцкая супольнасць адкрыта выказала салідарнасць з беларускім грамадствам. Знакам падтрымкі – кніга Іі Ківы «Ми прокинемось іншими…», у якой для ўкраінскай аўдыторыі быў асэнсаваны беларускі досвед трансфармацыі і супраціву. Арт-салідарнасць панавала на выставе беларускага супраціву «Кожны дзень» у кіеўскім комплексе «Мистецький Арсенал». Падзея, што адкрылася 25 сакавіка 2021 года, аб’яднала пратэсныя працы больш як 50 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў.
Украіна стала адной з галоўных краін рэлакацыі для беларускіх культурніцкіх дзеячаў. Гэта спрыяла ўзмацненню гарызантальных сувязяў, з’яўленню новых прафесійных і асабістых кантактаў, а таксама большай інтэграцыі беларускіх аўтараў ва ўкраінскі культурны кантэкст.
Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны ў 2022 годзе супрацоўніцтва беларускай і ўкраінскай культур на міждзяржаўным узроўні спынілася. Аднак у незалежнай сферы асобныя сувязі не толькі захаваліся, але і набылі новае значэнне.
У падборцы — сярод іншых:
Беларуска-ўкраінская культурная супраца сёння знаходзіцца ў фазе пераасэнсавання фарматаў, задач, стратэгічных прыярытэтаў. Яна больш не можа абапірацца на дзяржаўныя механізмы, але атрымлівае шанец эфектыўна развівацца як гарызантальная, дэкаланіяльная і суб’ектная мадэль узаемадзеяння. Гаворка ідзе не пра стварэнне новых сувязяў з нуля, а хутчэй пра аднаўленне і развіццё культурных кантактаў, якія гістарычна фармаваліся дзесяцігоддзямі і нават стагоддзямі, а сёння могуць стаць асновай для супольнага супраціву імперскім наратывам і культурнай залежнасці. Як паказвае практыка, для такой супрацы беларусам і ўкраінцам у сённяшніх умовах часта неабходны пасярэднік: у гэтай ролі могуць выступаць еўрапейскія культуры праз адпаведныя структуры і інстытуцыі.
Рада культуры просіць дапамагчы знайсці іншыя беларуска-украінскія праекты, якіх няма ў гэтым спісе. Пісаць можна на media@byculture.org