Беларуская Рада культуры падпісала мемарандум аб супрацоўніцтве з Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой

Беларуская Рада культуры і Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. «Пачаўшы супрацу з Каляднага нэтворкінгу, які стаўся паспяховым прыкладам узаемадзеяння (разам з іншымі партнёрамі зладзілі дабрачынны аўкцыён і сабралі больш як €6 тысяч для дзеячаў культуры), нашыя арганізацыі прынялі рашэнне не спыняцца і доўжыць гэты пазітыўны эфект», — адзначае Беларуская Рада культуры.

Арганізацыі агучылі план будучых актыўнасцей:

  • знаёміць паміж сабой перспектыўныя праекты са сферы культуры і бізнесу,
  • ствараць магчымасці ўдзелу выбітных дзеячаў культуры ў бізнес-івэнтах,
  • дапамагаць рэпрэсаваным творцам у пошуку фінансавання.

«Упэўненыя, што супольны досвед і падтрымка адно аднаго дапамогуць нашым арганізацыям працаваць яшчэ больш эфектыўна на карысць беларусаў, а наш прыклад яднання станецца выдатным узорам супрацы актараў з розных сектараў грамадзянскай супольнасці», — пракаментавалі падпісанне мемарандуму аб’яднанні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!