Беларуская музейная лабараторыя з удзелам музейшчыкаў у выгнанні пройдзе ў Музеі Вольнай Беларусі

Дом Вольнай Беларусі ў Львове, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны (Лондан) збяруцца 6 і 7 красавіка ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве на Беларускую музейную лабараторыю.

Акрамя прадстаўнікоў незалежных музейных ініцыятываў, арганізатар падзеі — Музей Вольнай Беларусі — сабраў на стратэгічную сесію Музейнай лабараторыі некалькі дзясяткаў спецыялістаў у сферы музейнай справы.

Сярод удзельнікаў сёлетняй Музейнай лабараторыі: пісьменніца і даследчыца Святлана Курс, кіраўнік Беларускай Рады культуры, кіраўнік праекта «(Не)расстраляныя» Сяргей Будкін, куратарка Вольга Кліп, мастацтвазнаўца Мікіта Моніч, куратарка і мастацтвазнаўца Вольга Архіпава, музыка і даследчыца Кацярына Ваданосава.

Мэта мерапрыемства — аб’яднанне беларускіх экспертаў у сферы музейнай дзейнасці, культуралогіі, гісторыі, захавання спадчыны, што знаходзяцца ў выгнанні, у супольнасць з устойлівымі прафесійнымі сувязямі.

Асаблівая ўвага на сустрэчы будзе надавацца пытанням стратэгічнага развіцця, камунікацыі, захавання культурных каштоўнасцяў і праблем інтэграцыі ў еўрапейскі кантэкст ва ўмовах эміграцыі беларускай культуры.

Час і месца падзеі — 6 і 7 сакавіка, Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве (вул. Фоксаль, 11). Зарэгістравацца на форум можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!