Беларуская кампазітарка і арганістка Вольга Падгайская выклала ў сеціва альбом сваіх арганных твораў

Кампазітарка Вольга Падгайская выпусціла альбом арганных твораў «Organ Works», а цяпер яго можна праслухаць у сеціве, пры жаданні – набыць для праслухоўвання ў добрай якасці.

Кружэлка выйшла крыху раней на польскім саблейбле Opus-series.com.

У альбом увайшлі дзевяць твораў, запісаныя на аргане касцёла Святога Сямейства ў Варшаве.

Паводле аўтаркі, гэты альбом — глыбока асабістая і інтымная гісторыя пра жыццё ў часы татальнай нявызначанасці, трывогі і грамадскага напружання. Кожны твор ствараўся як рэакцыя на сучасныя выклікі — унутраны страх, гнятлівую цішыню, вострую патрэбу ў чалавечай блізкасці і, нягледзячы ні на што, пошук святла.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!