Беларуская дыяспара шукае грошы і валанцёраў для стварэння мурала ў Сан-Францыска 

У сваім тэлеграм-канале Асацыяцыя беларусаў Амерыкі запрасіла прыняць удзел у стварэнні першага беларускага мурала ў Сан-Францыска з выявамі традыцыйных сімвалаў Беларусі: «Наша мэта — прыўнесці часцінку беларускай самабытнасці на вуліцы СФ і зрабіць горад больш прыгожым і разнастайным. Пасля доўгіх пошукаў мы нарэшце знайшлі сцяну і атрымалі дазвол. Зараз шукаем валанцёраў і збіраем сродкі!».

Фрэска будзе складацца з традыцыйных беларускіх сімвалаў: зубра, дзяўчыны ў нацыянальным касцюме і купальскага вогнішча. На эскізах, што паказалі на тэлеграм-канале, шэсць асобных панэляў, якія будуць размешчаны паслядоўна паміж вокнамі на першым паверсе будынка ў раёне Сансет.

Праект мурала ў Сан-Францыска. Фота: Aсацыяцыя беларусаў у Амерыцы.

Тэрміны рэалізацыі праекта: 20 сакавіка — 2 красавіка.

Фрэска створана Сашай Герман, 15-гадовай мясцовай мастачкай беларускага паходжання. Тэхнічнае кіраўніцтва будзе ажыццяўляць Жозуэ Рохас, прафесійны мастак-манументаліст SF.

На стварэнне мурала патрабуецца, паводле беларусаў Сан-Францыска, тры тысячы долараў.

“Калі ў нас застануцца нейкія грошы – яны пойдуць на дапамогу сем’ям палітвязняў у Беларусі. Грошы будуць ахвяраваныя на некамерцыйную ініцыятыву dissitentby.com. Вы можаце прачытаць, як будуць выкарыстоўвацца ахвяраванні, тут, – адзначаецца ў паведамленні.

Пра праект можна больш даведацца  тут. А таксама чакаюць дапамогі ў форме данатаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.