Беларускае тэатральнае кам’юніці плануе стварыць Беларускі Інстытут тэатра

Рабочая група Беларускага тэатральнага кам’юніці аднаўляе сваю публічную дзейнасць і пачынае працу над стварэннем Беларускага Інстытута тэатра, які будзе здольны займацца найважнейшымі задачамі нашай тэатральнай прафесійнай супольнасці – унутры Беларусі, так і ў замежжы.

«Для нас на старце важна разам – сіламі прафесійнай супольнасці – скласці агульную карціну працэсаў у беларускім тэатры сёння, а таксама абмеркаваць канцэпцыю, прыярытэты і функцыі, якія мусіць выконваць Беларускі Інстытут тэатра ў сённяшніх умовах«, — паведамляецца ў тэлеграм-канале тэатральнай ініцыятывы.

7 — 9 верасня плануецца канферэнцыя, блізкая да фармату калектыўнай стратэгічнай сесіі. На ёй прааналізуюць асноўныя выклікі для розных тэатральных прафесій у бягучых умовах; вызначаць магчымыя спосабы працы над імі, складуць супольную візію развіцця беларускага тэатра з разуменнем, якое месца ў ім займае і патэнцыйны БІТ, і кожны з нас паасобку.

Цягам жніўня запланаваныя 5 анлайн-сустрэч па серадах, на якіх прапануюць пачаць разам разбірацца з ідэяй і функцыяналам Інстытута.

Першая сустрэча будзе прысвечана знаёмству са стартавымі напрацоўкамi кам’юнiцi i самой ідэяй стварэння БІТ.

На сустрэчы:

  • Адбудзецца знаёмства з працоўнай групай Беларускага тэатральнага кам’юніці;
  • Прэзентуюць стартавую канцэпцыю Беларускага Інстытута тэатра;
  • Абмяркуюць пытанні, якія будуць уключаны ў працу на канферэнцыі;
  • Раскажуць, як можна далучыцца да абмеркавання БІТ.

Калі: серада, 2 жніўня, у 15:00 Менск / 14:00 СЕТ

Працягласць: 1 гадзіна

Далучыцца да (кожнай) сустрэчы можна тут.

Бяспека: Сустрэча пройдзе ў ZOOM, таму калі вы не адчуваеце сябе ў бяспецы, перад уваходам у сустрэчу замяніце сваё імя на псеўданім, а таксама выдаліце асабістае фота.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!