ЗША вывелі стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі з базы ў Вялікабрытаніі

ЗША перакінулі ўсе стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі B-1 з брытанскай базы Фэрфард назад на амерыканскія базы. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal.

Рашэнне было прынята пасля таго, як каля базы былі затрыманыя некалькі чалавек, якія рыхтавалі напад на яе. Раней база выкарыстоўвалася ЗША для ўдараў па Іране.

«Хоць меркаванні аператыўнай бяспекі не дазвалялі нам пацвярджаць перамяшчэнне нашых сродкаў і сіл у рэжыме рэальнага часу, мы можам пацвердзіць, што ўсе амерыканскія бамбардзіроўшчыкі, дыслакаваныя на авіябазе RAF Fairford, былі вернутыя на свае базы ў Злучаных Штатах», — гаворыцца ў заяве Пентагона.

Паводле інфармацыі крыніц выдання, амерыканскія чыноўнікі лічаць, што адно з падраздзяленняў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі завербавала грамадзян Вялікабрытаніі для нападу на базу.