ЗША ўвялі санкцыі супраць усіх іранскіх авіякампаній

ЗША зрабілі новы крок у рамках аперацыі, накіраванай на эканамічную ізаляцыю Ірана.

Мінфін ЗША ўнёс у санкцыйныя спісы 27 авіякампаній Ірана. Цяпер усе авіяперавозчыкі краіны знаходзяцца пад санкцыямі.

Таксама абмежаванні былі ўведзены ў дачыненні да шэрагу юрыдычных асоб, якія ўдзельнічалі ў арганізацыі закупкі самалётаў для Mahan Air і іншых кампаній.

Гэтыя юрыдычныя асобы базуюцца ў ААЭ, Турцыі. Пад санкцыі трапілі і юрыдычныя асобы, якія аказваюць паслугі ў рамках грузаперавозак Mahan Air.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!