ЗША могуць аслабіць санкцыі супраць “ценявога флоту”

Адміністрацыя Трампа разглядае магчымасць аслаблення санкцый супраць “ценявога флоту”. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Так званы ценявы флот выкарыстоўваецца не толькі Расіяй, але і Іранам і Венесуэлай.

Паводле інфармацыі агенцтва, за кошт аслаблення санкцый у адміністрацыі разлічваюць знізіць кошт фрахту.

Мяркуецца, што кампаніі, якія вырашаць зафрахтаваць судны, якія раней трапілі пад санкцыі, павінны будуць звярнуцца ў Мінфін ЗША.