ЗША і Венесуэла аднаўляюць ваеннае супрацоўніцтва

ЗША і Венесуэла аднаўляюць ваеннае супрацоўніцтва. Міністр вайны ЗША Пітэр Хегсет і міністр абароны Венесуэлы Густава Гансалес Лопес падпісалі дакумент у сферы ваеннага супрацоўніцтва.

Як паведамілі ў Пентагоне, ён накіраваны на аднаўленне супрацоўніцтва абаронных ведамстваў, а таксама прадугледжвае сумесныя аперацыі ЗША і Венесуэлы.

Таксама Хегсет сустрэўся з часовай прэзідэнткай Венесуэлы Дэлсі Радрыгес. Ён пацвердзіў падтрымку трохэтапнага плана прэзідэнта Трампа для Венесуэлы: стабілізацыя, эканамічнае аднаўленне і палітычнае прымірэнне, а таксама дэмакратычны пераход. Кіраўнік амерыканскага ваеннага ведамства таксама падкрэсліў супрацоўніцтва Венесуэлы ў барацьбе з наркатрафікам.