Скриншот видео
ЗША сур’ёзна ставяцца да інфармацыі пра захворванне на чуму ў Расіі. Пра гэта Дональд Трамп заявіў сёння, адказваючы на пытанне журналістаў пра тое, як ЗША збіраюцца рэагаваць на рызыку лёгачнай чумы з Расіі.
«Мы вельмі сур’ёзна да гэтага ставімся, мы толькі што даведаліся пра гэта. Яны называюць гэта пнеўманіяй. А пнеўманію, ведаеце, некалькі гадоў таму было лягчэй лячыць. Мікробы і бактэрыі сталі непрапарцыйна мацнейшымі. Але мы дапаможам ім (Расіі – заўв. Reform.news). Мы дапаможам ім, наколькі зможам», — заявіў Трамп.
Нагадаем, расійскія СМІ паведамілі пра смерць супрацоўніцы Іркуцкага супрацьчумнага інстытута нібыта ад лёгачнай чумы.
Расспажыўнагляд заявіў, што афіцыйны дыягназ памерлай жанчыны — «пнеўманія нявызначанай этыялогіі». У яе арганізме не выяўлены мікраарганізмы, звязаныя з яе прафесійнай дзейнасцю.