ЗША, Данія і Грэнландыя падпішуць пагадненне аб бяспецы на Генасамблеі ААН. Пра гэта паведамілі ў канцылярыі прэм’ер-міністра Даніі.
«Я рада, што мы збіраемся заключыць важнае пагадненне для Грэнландыі, Каралеўства Данія і Злучаных Штатаў. Пагадненне, якое ўмацоўвае нашу агульную бяспеку ў Арктыцы і Паўночнаатлантычным рэгіёне і, такім чынам, вельмі карыснае для НАТА і Еўропы. І пагадненне, якое адначасова прызнае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Каралеўства і права грэнландскага народа на самавызначэнне», — гаворыцца ў заяве кіраўніцы дацкага ўрада Метэ Фрэдэрыксен.
Пра заключэнне пагаднення таксама паведаміў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. Паводле яго слоў, яно дае “ЗША пастаянны кантроль над пытаннямі бяспекі і ўсімі іншымі аспектамі дзейнасці ў Грэнландыі” і цалкам здымае ўсе асцярогі амерыканскага боку.
ЗША атрымаюць магчымасць прадпрымаць неабходныя дзеянні ў Грэнландыі, каб гарантаваць сваю бяспеку і бяспеку вострава.
“З гэтага часу ніводзін праціўнік ЗША не зможа размясціць у Грэнландыі ваенную базу, забяспечыць там ваенную прысутнасць або ажыццявіць стратэгічна важныя інвестыцыі без нашага прамога пісьмовага адабрэння”, — напісаў Трамп у Truth Social.
Ён дадаў, што ЗША неадкладна прыступяць да забеспячэння сваёй ваеннай прысутнасці ў падыходзячых раёнах Грэнландыі.