ЗША, Данія і Грэнландыя падпісалі абароннае пагадненне

ЗША, Данія і Грэнландыя падпісалі абароннае пагадненне. Яно дапаўняе дагавор, заключаны ў 1951 годзе. Подпісы пад новым дакументам паставілі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, прэм’ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдэрыксен і прэм’ер-міністр Грэнландыі Енс-Фрэдэрык Нільсен.

Пагадненне прадугледжвае права ЗША на далейшае развіццё ваеннай дзейнасці на базе Пітуфік. Таксама ў ім прапісаны дазвол для ЗША стварыць дадатковыя базы ў Нарсарсуаку і Местэрсвігу. У Нарсарсуаку ўжо была амерыканская авіябаза. Яна была створана падчас Другой сусветнай вайны і дзейнічала да 1958 года, калі была закрыта.

Дакумент таксама прадугледжвае права для ЗША ствараць дадатковыя базы ў Грэнландыі, як гэта было прадугледжана і пагадненнем, заключаным у мінулым стагоддзі.

Данія і Грэнландыя таксама будуць разглядаць запыты ЗША на стварэнне “беспілотных ваенных аб’ектаў” за межамі баз.

Пагадненне прадугледжвае забарону на стварэнне ваенных баз, ваенных аб’ектаў і ваенную прысутнасць у Грэнландыі для краін, якія не ўваходзяць у НАТА.

У дакуменце таксама прапісана, што калі Грэнландыя скарыстаецца правам на самавызначэнне і атрымае незалежнасць, яна павінна заставацца ў НАТА.