ЗША атрымаюць у Венесуэле радовішчы Кітая і РФ – Reuters

ЗША ў рамках здзелкі з Венесуэлай атрымаюць кантроль над радовішчамі, якія раней распрацоўвалі кітайскія і расійскія кампаніі. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Белы дом сёння афіцыйна абвясціў пра ўмовы здзелкі, паводле якой кампанія North American Blue Energy Partners атрымае ад урада Венесуэлы канцэсіі на 17 радовішчаў.

Як піша агенцтва, пры Нікаласе Мадура на пяці нафтавых палях працавалі кітайскія кампаніі China Concord Resources, Sinopec і China National Petroleum Corp, а яшчэ адно радовішча раней было прадастаўлена Расіі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!