ЗША афіцыйна выключылі «Лакафарбу» і «Беллеспаперапрам» з санкцыйнага спіса

Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Мінфіна ЗША афіцыйна выключыла ААТ «Лакафарба» і канцэрн «Беллеспаперапрам» з санкцыйнага спіса.

Адпаведнае паведамленне ўпраўлення датавана 17 верасня.

Нагадаем, пра зняцце санкцый з дзвюх юрыдычных асоб у сераду абвясціў у Мінску спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл. Трэба адзначыць, што паміж заявай Коўла пра зняцце санкцый з «Беларуськалія», БКК і шэрагу банкаў у сакавіку гэтага года і выключэннем іх з санкцыйных спісаў прайшоў тыдзень.