ЗША: Афганістан павінен назаўсёды спыніць практыку “дыпламатыі закладнікаў”

ЗША прызналі Афганістан дзяржавай — спонсарам неправамерных затрыманняў. Пра гэта гаворыцца ў заяве дзяржсакратара Марка Рубіа.

“Сёння я абвяшчаю Афганістан дзяржавай, якая спансуе незаконныя затрыманні. Талібан працягвае выкарыстоўваць тэрарыстычныя метады, выкрадаючы людзей дзеля выкупу або для дасягнення палітычных саступак. Гэтым агідным метадам павінен быць пакладзены канец”, — заявіў ён.

Рубіа падкрэсліў, што паездкі ў Афганістан небяспечныя для амерыканцаў, бо талібы працягваюць затрымліваць іх і іншых замежных грамадзян.

“Талібы павінны неадкладна вызваліць Дэніса Койла, Махмуда Хабібі і ўсіх амерыканцаў, несправядліва затрыманых у Афганістане, і абавязацца назаўсёды спыніць практыку «дыпламатыі закладнікаў», — дадаў ён.

Раней першай краінай, якой быў прысвоены такі статус, стаў Іран.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!