Фото: Пентагон
У Эстонію прыбыло новае падраздзяленне арміі ЗША. Амерыканскія вайскоўцы размяшчаюцца ў краіне на ратацыйнай аснове. Папярэдняе падраздзяленне пакінула краіну летам. Дата прыбыцця іх зменшчыкаў не анансавалася.
Цяпер жа, як паведамляе ERR, у Эстоніі ўжо знаходзяцца вайскоўцы падраздзялення Apache Troop 5-га эскадрона 4-га кавалерыйскага палка арміі ЗША. Перадавая група і тэхніка прыбылі ў краіну яшчэ тыдзень таму.
Нагадаем, сёлета Пентагон пачаў перагляд сваёй вайсковай прысутнасці ў Еўропе, з-за чаго была затрымана ратацыя падраздзяленняў у краінах, якія мяжуюць з Беларуссю і РФ. Звычайна вывад аднаго падраздзялення адбываўся адначасова з прыбыццём іх зменшчыкаў.
Амерыканскія вайскоўцы ў рамках ратацыі мяняюцца раз на дзевяць месяцаў.