Фото: unsplash.com
Золатавалютныя рэзервы Беларусі за жнівень выраслі на 1,048 млрд долараў. Яны склалі на 1 верасня 15,24 млрд долараў. Пра гэта паведаміў Нацыянальны банк Беларусі. Папярэдні раз ЗВР краіны перавышалі 15 млрд долараў па стане на 1 чэрвеня.
У жніўні прырост ЗВР адбыўся ў асноўным за кошт росту кошту манетарнага золата на 929,8 млн долараў, што звязана з павелічэннем цэн на каштоўны метал. Кошт спецыяльных правоў запазычання павялічыўся на 9,3 млн долараў, а рэзервовыя актывы ў замежнай валюце выраслі на 108,7 млр долараў. Рэзервовая пазіцыя ў МВФ і іншыя актывы ў памеры 0,03 і 0,1 млн долараў не мяняліся.
З пачатку года ЗВР павялічыліся на 820,2 млн долараў, у тым ліку кошт манетарнага золата вырас на 445,2 млн долараў, а спецыяльных правоў запазычання знізіўся на 1,9 млн долараў. Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце павялічыліся на 376,9 млн долараў.