Иллюстративное фото pixabay.com
Па выніках студзеня-жніўня ў знешнім гандлі таварамі і паслугамі зноў зафіксаваны дэфіцыт. Імпарт перавысіў экспарт. Да гэтага на працягу двух месяцаў знешні гандаль быў прафіцытным.
Як паведамілі ў Нацбанку, у студзені-жніўні беларускі экспарт тавараў і паслуг вырас на 13,4% да 37,739 млрд долараў, а імпарт – на 12,2% да 34,746 млрд долараў. У выніку дэфіцыт знешняга гандлю таварамі і паслугамі склаў 7,4 млн долараў. Год таму ён складаў 346,5 млн долараў.
Экспарт тавараў вырас на 10,6% да 28,69 млрд долараў. Імпарт пры гэтым павялічыўся на 12,5% да 32,265 млрд долараў. Дэфіцыт гандлю таварамі склаў 3,59 млрд долараў, што на 30,6% больш, чым летась.
Беларускі экспарт паслуг за восем месяцаў вырас на 23,3% да 9,06 млрд долараў, а імпарт – на 10,8% да 5,48 млрд долараў. Прафіцыт знешняга гандлю паслугамі склаў 3,58 млрд долараў, што на 49,1% больш, чым год таму.