Знешні гандаль таварамі і паслугамі застаўся прафіцытным па выніках ліпеня

Нацбанк Беларусі апублікаваў даныя пра знешні гандаль таварамі і паслугамі па выніках студзеня-ліпеня. Ён застаўся прафіцытным. Упершыню экспарт перавысіў імпарт па выніках першага паўгоддзя. Да гэтага на працягу некалькіх гадоў знешні гандаль таварамі і паслугамі быў дэфіцытным.

Экспарт тавараў і паслуг у студзені-ліпені вырас на 14,1% да 32,96 млрд долараў. Імпарт пры гэтым павялічыўся на 11,7% да 32,85 млрд долараў. Прафіцыт знешняга гандлю склаў 117,2 млн долараў. Летась студзень-ліпень завяршыўся з дэфіцытам у 516,6 млн долараў.

Экспарт тавараў, паводле даных Нацбанка, вырас на 11,1% да 25 млрд долараў, а імпарт павялічыўся на 11,7% да 28 млрд долараў. Дэфіцыт гандлю таварамі склаў 3,05 млрд долараў, што на 17,3% больш, чым за аналагічны перыяд 2025 года.

Экспарт паслуг за сем месяцаў вырас на 24,7% да 7,93 млрд долараў. Імпарт павялічыўся на 11,5% да 4,77 млрд долараў. Прафіцыт знешняга гандлю паслугамі вырас у 1,5 раза да 3,17 млрд долараў.