Зяленскі заявіў, што абмен разведданымі з ЗША аднавіўся

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ЗША аднавілі абмен разведвальнай інфармацыяй з Кіевам пасля перапынку. Пра гэта ён паведаміў у інтэрв’ю праграме Meet the Press амерыканскага тэлеканала NBC у нядзелю, піша Bloomberg.

Паводле слоў украінскага лідара, перадача разведданых была заблакаваная на некаторы час, але цяпер зноў працуе. Украінскі прэзідэнт таксама выказаў надзею, што перамовы з ЗША могуць адбыцца на гэтым тыдні.