Владимир Зеленский. Фото: t.me/V_Zelenskiy_official
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Уладзімірам Пуціным на саміце G20, калі той прыедзе ў Маямі. Гэта прагучала ў інтэрв’ю Deutsche Welle.
На пытанне карэспандэнта, ці гатовы ён адправіцца ў Маямі для сустрэчы з Пуціным, Зяленскі адказаў сцвярджальна.
«Так, вядома. Мы павінны прыехаць. Мы павінны сустрэцца, пагаварыць і прыняць рашэнні», — сказаў ён.
Украінскі лідар дадаў, што тое, што ён збіраецца сказаць Пуціну, не так важна, як вынікі.
«Справа не ў словах. Што я яму скажу або што ён хоча сказаць мне — гэта не мае значэння. Гэта няважна. […] Важныя вынікі. Вось і ўсё», – дадаў ён.
Зяленскі і Пуцін асабіста не сустракаліся пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года. Крэмль пакуль не паведамляў, ці будзе Пуцін удзельнічаць у снежаньскім саміце G20 у Маямі. Расійскі лідар асабіста не наведваў саміты «дваццаткі» з 2019 года.
Зяленскі назваў «добрым сігналам» той факт, што прадстаўнікі ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер наведалі Кіеў, а не толькі Маскву. Ён заявіў, што Украіна цяпер знаходзіцца ў больш моцнай пазіцыі для перамоў, чым год таму.