Зяленскі гатовы абмяняць удары па НПЗ на ракеты для Patriot

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю Fox News заявіў, што гатовы прыпыніць удары па расійскіх НПЗ у выпадку прадастаўлення яго краіне дастатковай колькасці ракет для ЗРК Patriot.

“Мы сказалі: мы не можам не адказваць, калі Расія атакуе нашу энергетычную інфраструктуру, калі яна забівае нашых людзей, наносіць удары па аб’ектах электраэнергетыкі, газавай галіны, нафтаперапрацоўчых заводах – па ўсім”, – сказаў ён.

Зяленскі гатовы спыніць атакі, калі РФ таксама перастане наносіць удары па ўкраінскай энергасістэме. Яшчэ адзін варыянт – забяспечыць УСУ дастатковым запасам боепрыпасаў для ЗРК.

“Ёсць і іншы варыянт: дайце нам ракеты Patriot. Мы знойдзем сродкі – гэта не проста просьба аб дапамозе… Мы гатовы за іх заплаціць”, – сказаў ён.

“Калі вы хочаце, каб мы не атакавалі расійскія НПЗ месяц, дайце нам Patriot на месяц”, – дадаў ён.