“Жывы, але не ўсё вясёлкава”. Знікаў пісьменнік-ваенкар, які перадае расійскім вайскоўцам дапамогу ад Свята-Елісавецінскага манастыра

Учора ўвечары ў Telegram-канале Свята-Елісавецінскага манастыра з’явіўся пост пра знікненне ваенкара-пісьменніка Мікалая Гаўрылянова, які вазіў дапамогу ад мінскай абіцелі расійскім вайскоўцам.

“Ужо суткі не вяртаецца на пункт, куды павінен вярнуцца. І сувязі з ім няма”, — гаварылася ў публікацыі, на якую звярнула ўвагу “Хрысціянская візія”.

Да вечара той жа канал манастыра паведаміў, што Гаўрыляноў жывы, аднак там “не ўсё вясёлкава”.

Пры гэтым у канале самога Гаўрылянова з’явіўся пост пра тое, што сам канал будзе выдалены «па незалежных ад нашых жаданняў прычынах».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!