Фото: Ян Горбанюк, «Ваяр»
Жыхароў Гомельскай вобласці просяць не набліжацца да стрэльбішчаў і пазначаных участкаў падчас вучэбных збораў тэрытарыяльных войскаў.
Вучэбныя зборы з ваеннаабавязанымі праходзяць у Гомелі, Светлагорскім і Акцябрскім раёнах з 1 па 25 верасня. На іх адпрацоўваюцца пытанні аховы і абароны важных аб’ектаў, выкананне мерапрыемстваў ваеннага становішча. Таксама будуць сфарміраваныя атрады народнага апалчэння.
«У перыяд вучэнняў будзе абмежаваны рух па асобных вуліцах, пройдуць мерапрыемствы агнявой падрыхтоўкі на стрэльбішчах і ўчастках мясцовасці ў абласным цэнтры, Светлагорскім і Акцябрскім раёнах. У мэтах бяспекі грамадзянам не варта набліжацца да стрэльбішчаў, пазначаных участкаў мясцовасці, і нельга заходзіць за мяжу, пазначаную ўказальнікамі на мясцовасці ў названы перыяд», — паведамляе Гомельскі аблвыканкам.