Жыхарка Бабруйскага раёна памерла ад укусу змяі

У верасні гэтага года жыхарка Бабруйскага раёна памерла ад укусу змяі. Пра выпадак расказалі ў ДКСЭ.

Змяя ўкусіла 70-гадовую жанчыну за нагу каля яе дома. Пасля ўкусу вакол раны ўтварыўся сінюшны ацёк, пацярпелая адчула слабасць, задышку, галавакружэнне. Суседка выклікала хуткую дапамогу.

Нягледзячы на дапамогу ўрачоў, жанчына памерла праз дзве гадзіны пасля ўкусу.

Судмедэксперты выявілі на назе жанчыны дзве ўкушаныя раны. Таксама яны выявілі прыкметы анафілактычнага шоку (бронхаспазм, ацёк слізістай абалонкі бронхаў у лёгкіх, выяўлены альвеалярны ацёк у лёгкіх і інш.), што і стала прычынай смерці.

Якая менавіта змяя ўкусіла жанчыну, не паведамляецца.