Жыхара Маладзечна будуць судзіць за сістэматычнае збіццё жонкі

У Маладзечне завялі крымінальную справу супраць мужчыны, якога падазраюць у сістэматычным збіцці жонкі. Жанчына звярнулася ў міліцыю, паведаміўшы пра фізічны і псіхалагічны гвалт з боку мужа.

Было ўстаноўлена, што мужчына неаднаразова збіваў жонку, прычыняючы ёй фізічныя і псіхічныя пакуты.

Следчыя завялі крымінальную справу, паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама.